Quantcast
Channel: Образование —Докшицы Бегомль Официальная газета Докшицкого района Родныя вытокi Районная газета Новости Докшиц и региона Реклама в Докшицах Работа в Докшицах Докшицы онлайн Фото и видеоинформация о Докшицах Услуги в Докшицах Объявления в Докшицах
Viewing all 600 articles
Browse latest View live

Алина Анисович из Бегомя знает, что лето исполнит желания

$
0
0

IMG_4823Кожны дзень школьнага жыцця Аліны Анісовіч (на здымку) быў насычаны рознымі падзеямі, адказнымі мерапрыемствамі, ідэямі і марамі. Яна ніколі не сумуе, увесь час знаходзіць занятак па душы і сваёй адкрытай усмешкай дорыць кожнаму масу пазітыву.
– Жыццё адно, – разважае дзяўчына, – а ў свеце столькі цікавага і нязведанага. Калі сумаваць, то не хопіць часу даведацца пра ўсё.
Напэўна самае вялікае захапленне Аліны – гэта музыка. Яна скончыла музычную школу па класу фартэп’яна, з сямі гадоў выступае на мясцовай бягомльскай сцэне. З задавальненнем займалася харэаграфіяй. Песні ў яе выкананні заўсёды прасякнуты глыбінёй пачуццяў, у іх чуецца душа. Прыгожы пяшчотны голас і асабістыя адносіны да твора даўно зрабілі выступленні Аліны доўгачаканымі. Сама ж дзяўчына дзякуе за свае поспехі ў вакальным майстэрстве настаўніцы музыкі Алене Дзенісенка.
Радуюцца поспехам дачкі бацькі, ганарацца перамогамі ў шматлікіх музычных конкурсах сябры. А Аліна не сядзіць на адным месцы. Наведвае спартыўную секцыю – іграе ў валейбол. Працягвае займацца спевамі. Авалодвае ігрой на розных музычных інструментах. Але і пра вучобу не забываецца. Хоць зараз і канікулы, але разумее дзяўчына, што калі пераходзіш у наступны клас, то з’яўляецца яшчэ больш адказнасці, тым больш, што ў наступным навучальным яна будзе вучыцца ўжо ў дзявятым. Трэба задумвацца і пра далейшы выбар прафесіі.
У час канікулаў, як і ў іншы час, абавязкова наведвае Аліна бібліятэку, бо кніга для дзяўчыны як лепшая сяброўка – і выслухае, і адказы на пытанні падкажа.
– Лета – доўгачаканая пара! Светлавы дзень такі доўгі, можна ўсё задуманае выканаць. Зараз падумваю, каб у які-небудзь працоўны лагер пайсці, бо сапраўдны адпачынак немагчымы без работы.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.


Учащиеся 1-4 классов Докшицкой СШ №2 посетили Дом ремёсел

$
0
0

IMG_7747Кожны дзень першай змены летняга аздараўленчага лагера “Казка”, што дзейнічаў пры Докшыцкай СШ № 2, быў насычаны не толькі мерапрыемствамі, але і экскурсіямі. Так, хлопчыкі і дзяўчынкі 1 – 4 класаў у адзін з чэрвеньскіх дзён наведалі Дом рамёстваў (на здымку). Тут у выставачнай зале якраз адкрылася выстава “Дзіцячая фантазія”. Дзеці прагледзелі выстаўленыя работы, а пасля пазнаёміліся з майстэрствам докшыцкіх умельцаў. Яны пабывалі на майстар-класе па вырабах з саломкі і лозапляценні, дакрануліся да ткацкага станка, паназіралі за спрытам рук віртуоза керамікі і спецыяліста разьбы па дрэве. Уражаныя і задаволеныя дзеці паабяцалі абавязкова зазірнуць сюды яшчэ раз, каб запісацца ў гурткі і навучыцца ўсяму, з чым пазнаёміліся ў Доме рамёстваў.

Тэкст і фота
Яўгеніі ГІЧАНСКАЙ.

Лагерь «Берёзка»за первую смену принял 95 детей

$
0
0
Здымак 1

Здымак 1

Першы месяц лета многім школьнікам запомніцца цікавымі сустрэчамі, вясёлымі мерапрыемствамі, карыснымі справамі. Разнастайнымі і нясумнымі чэрвеньскія дні сталі дзякуючы шматлікім аздараўленчым і працоўным лагерам, што дзейнічаюць у нашым раёне.
Лагер “Бярозка”, які ў мінулым годзе пераехаў у былую Вітуніцкую школу, у першую змену прыняў дзевяноста пяць дзяцей. Адпачылі ў загарадным лагеры хлопчыкі і дзяўчынкі Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната. Кожны дзень пяці атрадаў пачынаўся з ранішняй зарадкі, на якую ўсе ішлі абавязкова з дэвізам і крычалкай. А пасля – спартыўныя і культурна-масавыя мерапрыемствы.
– Для дзяцей у “Бярозцы” складзена насычаная праграма, – расказвае педагог-арганізатар Аксана Сініца. – “Дзень індзейца”, “Дзень скарбашукальніка”, “Вясёлыя старты”, “Міс і містэр лагера” – гэта той невялічкі пералік мерапрыемстваў, у якіх адпачываючыя ўдзельнічаюць з задавальненнем. Наведвалі нас у гэту змену амерыканскія валанцёры. Яны развучвалі з дзятвой вершы і песні, майстравалі розныя вырабы, якія потым дарылі адзін аднаму. Радасна сустракалі хлопчыкі і дзяўчынкі дэманстрацыю рознажанравых фільмаў, што прывозіла кінавідэасетка.
22 чэрвеня, у Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, у лагеры прайшла “Зарніца”, а пасля дзеці наведалі брацкую магілу ў Вітунічах, у якой пахаваны афіцэры і салдаты савецкай арміі, а таксама помнік 124 жыхарам вёскі, што згарэлі зажыва ад рук фашыстаў 30 мая 1943 года.

Здымак 2

Здымак 2

Вельмі адказна аднесліся да сваіх абавязкаў рабяты студатрада “Беразняты”. Вучні школ раёна, члены РК ГА “БРСМ”, дапамагалі не толькі арганізаваць вольны час, але і добра працавалі на кухні, дапамагаючы повару Святлане Кыргесар. А ўжо тая старалася і накарміць, і знешнім выглядам страў здзівіць.
Выхавальніцамі працавалі будучыя настаўнікі – студэнткі Полацкага педкаледжа.

НА ЗДЫМКАХ: 1. Вучні школ раёна і студэнткі Полацкага педкаледжа з задавальненнем працуюць у студатрадзе “Беразняты”. 2. У час валейбольнай гульні.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота В. Чарвінскага.

В Докшицком районе ученики объединились в летний лагерь труда и отдыха

$
0
0

IMG_7987Смачна працуецца! Што гэта так, сцвярджаюць вучні Крулеўшчынскай школы і дзвюх гарадскіх – СШ №1 і СШ №2 г. Докшыц, якія аб’ядналіся ў летнім лагеры працы і адпачынку. Іх тут 60 чалавек. Старшакласнікі дапамагаюць мясцоваму фермеру, што ў вёсцы Крукоўка, убіраць ураджай клубніц. Водарныя духмяныя ягады так і просяцца ў рот. Еш колькі хочаш. Але і старайся сабраць іх хутчэй і паболей. Бо ад гэтага залежыць заробак. Ураджай клубніц вырашчаны добры, а таму тыя хлопцы і дзяўчаты, якія стараюцца ўвішна працаваць, зарабляюць у дзень да 100 тысяч рублёў. Грошы выплачваюцца кожны тыдзень. На клубнічныя плантацыі маладых памочнікаў прывозіць аўтобус. Пасля чатырох гадзін працы ён жа і адвозіць іх дадому. Харчуюцца дзеці ў школьнай сталовай.

Анна ЖОЎТКА.

На ЗДЫМКУ: хутчэй за іншых напаўняюць свае вёдры вітаміннай прадукцыяй (злева направа) Каця Карповіч (СШ №2 г. Докшыцы), Паша Транчэўскі, Яўгенія Цяслёнак і Яўген Коласаў (Крулеўшчынская СШ). Арганізоўвае рабочы працэс брыгадзір Таццяна Дранковіч (крайняя справа).

Фота В. Чарвінскага.

Им палатка —дом родной. Как проводят время в спортивно-оздоровительном лагере «Айвенго»ученики СШ №2 г.Докшицы?

$
0
0

DSCN0078Як распарадзіцца вольным часам летніх канікул? Практычна ўсіх школьнікаў хвалюе гэта праблема. Дваццаць падлеткаў з гарадской школы №2 вырашылі правесці яго ў спартыўна-аздараўленчым лагеры “Айвенга”. На дзевяць дзён юнакі і дзяўчаты 6-9 класаў пакінулі ўтульныя бацькоўскія пакоі і пасяліліся ў палатачным кругласутачным лагеры, які размясціўся ў яблыневым садзе каля школы. Трэці год бавяць свой час у ім падлеткі, большасць з якіх наведвае яго ад моманту заснавання. Начальнік лагера настаўнік фізічнай культуры Генадзь Краўчонак зазначыў, што дзеці прыйшлі сюды, каб набыць вопыт у зносінах, загартавацца і нават пасталець. Падлеткаў аб’ядноўвае спартыўны азарт, які праяўляецца ў розных гульнях: футболе і тэнісе, шашках і шахматах, дартсе і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, іншых настольных гульнях. Цікавымі сталі новыя моладзевыя забавы “мафія” і “чамадан”, якія развіваюць памяць, знаходлівасць, інтэлектуальныя здольнасці. Практычна ўсе “айвенгаўцы” падчас вучобы займаюцца ў гуртках па турызме і футболе, захапляюцца лёгкай атлетыкай. Дзень насычаны не толькі спартыўнымі баталіямі, але і разнастайнымі мерапрыемствамі: праведзены конкурс малюнкаў на асфальце “Я сябрую са спортам”, віктарына-тэст, прымеркаваная да 70-годдзя Вялікай Перамогі, выстава работ з прыроднага матэрыялу, які быў сабраны падчас паходу ў лес. Надоўга запомняць дзеці, з якім азартам шукалі схаваны ў лесе салодкі клад. Зрабіць жыццё цікавым, змястоўным і разнастайным – такую задачу ставілі настаўнікі-выхавацелі, якія, знаходзячыся так блізка з дзецьмі, таксама многаму навучыліся ў сваіх падапечных, атрымалі зарад энергіі і юнацкай няўрымслівасці. Была тут і ціхая гадзіна, калі можна пабыць сам-насам, адпачыць ад шуму і мітусні, пачытаць кніжку, паглядзець цікавую перадачу ці добры фільм.
У лагеры наладжана чатырохразовае харчаванне. Па словах дзяцей, повар Марына Карпека гатуе такія смачныя стравы, што ўжо толькі ад іх паху прыемна казыча ў носе. Меню разнастайнае і збалансаванае, насычанае сокамі і фруктамі. Дзеці ласуюцца апельсінамі і бананамі, грушамі і персікамі. Хлопцам і дзяўчатам утульна, весела і цікава. Падчас такога адпачынку моладзь вучыцца спрачацца і сябраваць, выпрацоўвае характар. І хоць надвор’е гэтымі днямі не вельмі цешыла, падлеткі пакідалі сваё часовае прыстанішча са шкадаваннем, але з надзеяй, што праз год “Айвенга” зноў аб’яднае іх.

Ірына НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.

Учитель средней школы №1 г. Докшицы Елена Вахович открывает поэтические таланты у своих учеников

$
0
0

DSCF9317Алена Вахавіч працуе настаўніцай пачатковых класаў у сярэдняй школе №1 г. Докшыцы ўжо 29 гадоў. Калегі і вучні ведаюць яе як чалавека творчага, актыўнага, няўрымслівага, адданага сваёй рабоце і сваім выхаванцам. Сёлета з-пад яе крыла вылецеў яшчэ адзін выпуск пачаткоўцаў, якіх Алена Іванаўна навучыла не толькі чытаць, пісаць, рашаць прыклады і задачы, але і здолела прывіць жаданне пазнаваць новае, думаць, разважаць, бачыць прыгожае навокал і адносіцца да распачатай справы творча. У таленавітага настаўніка і вучні маюць магчымасць раскрыць і развіць свае таленты. У дадзеным выпадку – літаратурныя. Прапануем вашай увазе, шаноўныя чытачы, падборку “спроб пяра”, напісаных у розных жанрах, дзевяці-дзесяцігадовых аўтараў – вучняў Алены Вахавіч.

Анастасия ШАВЕЛЬ
Голуби
Когда-то почты не имелось у людей,
И было трудно весточки передавать.
Тогда и научились через голубей
Известия друг другу посылать.
Письмо привязывали голубю к ноге,
Шептали адрес и, открыв окно,
Посланника немедленно
пускали ввысь
И знали: возвратится все равно.
И часто голубь возвращался вновь,
Чтобы ответ хозяину отдать.
Все в письмах было: радость,
грусть, любовь…
И невозможно было всем понять,
Как голубь находил дорогу-путь,
Как он работать почтальоном мог?
Как мог не сбиться, не свернуть
Средь тысячи путей, пустынь, дорог?
Загадка до сих пор. Ответа нет.
И, если вижу городских я голубей,
Я в их глазах ловлю печальный свет.
За что обижены теперь вы на людей?
За то, что больше не хотим вас
приручать
И что теперь у нас есть почтальон?
У голубя всегда печальный взгляд.
Ворчит: обижен, что не нужен
людям он.

Ожидание весны
Солнышко светит, и звезды-снежинки
В руках превращаются
в чудо-слезинки.
Скоро закончится зимняя вьюга
И возвратятся птицы к нам с юга.

Пасха
Мы гостей на Пасху ждем,
Украшаем с мамой дом.
Я успела так устать!
Хоть бы Пасху не проспать.

Артём КВАЧЁНОК
Утки
Развеселые подружки,
Щебетуньи, хохотушки
На свои надели ножки
Ярко-красные сапожки.
И идут они вразвалку
Прогуляться на лужайку.
Там, где по колено росы,
Где жужжат шмели и осы.
Ох уж будут там резвиться,
И гулять, и веселиться!

Александра МЕДКО
Винни-Пух
В голове его опилки,
Клюшки, банки меда, вилки,
Тучки, зонтики, и осы,
И компот из абрикосов,
Игры, песни, шутки, пляски,
Лыжи, старые салазки,
Книги, гости, и варенье,
И подарки в день рожденья.
Очень добрый и веселый.
Знают в городах и селах:
Он не плачет, а смеется
И беде не поддается.
Этот симпатичный мишка
Балуется, как мальчишка,
Но совсем не забияка.
Подружитесь с ним, ребята!

Надежда БАЛЬЧЕВСКАЯ


Очень умный медвежонок Винни-Пух!
У него прекрасный музыкальный слух.
И неважно, чем он занят, —
Песни петь не перестанет,
Только нужно подкрепиться чем-нибудь!

Ангелина МАШИНСКАЯ
Зима
Снова к нам пришла зима,
В снег укутала дома,
Заковала речку льдом.
И сугробы под окном.
Мы оденемся теплей,
Побежим играть скорей,
Бабу снежную лепить,
На коньках по льду кружить.

Кирилл ЯРМАКОВИЧ
Осень
Давно уж поспела брусника
И собрана вся ежевика,
И птицы на юг улетают,
Туда, где не зябко зимой.
Становится ночь холоднее,
Листва на ветру леденеет,
Кружится – спешит на покой.

Маша КОЗЛОВСКАЯ
Неудачная охота
Начинался прекрасный летний день. В лесу было очень весело и шумно. Бегала лиса, гулял неторопливо олень, оживленно прыгали зайцы…
Но вдруг в лесу появился охотник с большим ружьем. Об этом всем зверятам сообщили сороки. Даже деревья стали тревожно шуметь, предчувствуя что-то неладное. Лиса спряталась в кустах, олень притаился за большим деревом, а зайцы замерли в высокой траве. Охотник посмотрел по сторонам – никого! Почесал от досады макушку и отправился домой ни с чем. И поделом: нечего зверей убивать!

Анна ПОДТЕРОБ
Невыдуманная история
День был чудесный. Светило яркое солнце. На небе ни одного облачка!
Я с удовольствием каталась на качелях. Вдруг я увидела, как к маленькому воробью, который прыгал неподалеку, подкрадывается большая рыжая кошка. Я только хотела вмешаться, как что-то с неба камнем упало вниз. Воробышек упорхнул, кошка убежала прочь. А на земле осталась какая-то птица. Я позвала папу, который был недалеко. Он подошел и поднял птицу. Это оказался сокол с раненым крылом.
Мы принесли сокола домой, поселили его в клетку, где раньше жил попугай, вынесли ее на балкон. Два дня мы лечили и кормили сокола, потом папа вынес его на улицу и посадил на землю. Сокол тут же попробовал взлететь, но у него это не сразу получилось. Вскоре птица собралась с силами и полетела в сторону леса, сначала невысоко, а затем все выше и выше. Мы были рады, что смогли помочь этой красивой и сильной птице.

Анастасия КОНОН
Эндор и Андора
Вы когда-нибудь задумывались, почему на свадьбах молодожены выпускают в небо белых голубей?
А я расскажу вам легенду, которую услышала от одной старой женщины. Вот послушайте.
На берегу озера, в дремучем лесу, стояла старая, заброшенная церковь. В ней обитало множество лесных жителей. Среди них была пара голубей. О ней и пойдет речь.
Эндор и Андора – два белых голубя. Они очень любили друг друга. Эндор каждый день летал в лес за кормом и, возвращаясь вечером домой, приносил цветочек в клюве для своей любимой Андоры.
Андора всегда оставалась дома и создавала уют в их небольшом гнезде. Перед заходом солнца она выглядывала в небе Эндора, который всегда возвращался в одно и то же время и дарил ей цветок.
В один летний день голубь, как обычно, попрощался со своей голубкой и улетел. Вскоре в лесу началась сильная буря. Андора сильно испугалась за своего любимого, волновалась, где он, смог ли укрыться.
После обеда вновь засветило солнышко. Андора немножко успокоилась и стала ждать любимого. Но наступил вечер, ночь пришла, а Эндор так и не прилетел. Не вернулся он ни через день, ни через неделю, ни через месяц. Убитая горем голубка прождала любимого до осени, а затем, поняв, что он никогда уже не вернется, взлетела высоко в небо и разбилась о землю.
В тот день многие видели проплывающие по небу облака в форме двух голубей. Они не смогли жить друг без друга на земле, а там, на небе, их души соединились вновь.
С тех пор и повелось выпускать белых голубей на свадебной церемонии в знак любви и верности.

Падрыхтавала Алена НЕСЦЯРОНАК.
НА ЗДЫМКУ: Алена Вахавіч са сваімі вучнямі.

Как удобнее и дешевле собрать своих детей в школу в Докшицком районе

$
0
0

IMG_8877

Касцюм хлопчыка – ад 600 да 800 тысяч рублёў.
Блузка – ад 120 да 280 тысяч рублёў.
Кашуля – каля 200 тысяч рублёў.
Сарафан – ад 200 да 350 тысяч рублёў.
Спартыўны касцюм – каля 300 тысяч рублёў.
Абутак: скураны – каля 450 тысячы рублёў,
ненатуральны – каля 260.
Канцылярскія тавары + ранец – каля 800 тысяч рублёў.

Бацькі школьнікаў даўно заклапочаны пытаннямі, як зручней і танней сабраць сваіх дзяцей у школу. Адны паступова збіраюць канцылярскія прылады і камплекты патрэбнага адзення, другія чакаюць школьных кірмашоў. У нашым рэгіёне распродаж тавараў для навучэнцаў распачаўся яшчэ 15 ліпеня. У крамах раёна з’явіліся спецыяльныя куткі школьніка. Традыцыйна ля ўнівермага ў райцэнтры разгарнуліся палаткі з адзеннем і іншым вучнёўскім таварам.

– У сярэдзіне ліпеня мы атрымалі першае паступленне заказанага адзення, – расказала загадчыца крамы “Дзіцячы свет” Ірына Пацёмкіна (на здымку). – Гэта былі ў асноўным сарафаны і блузкі беларускай вытворчасці, новыя мадэлі якіх прыемна здзівілі, а таму карыстаюцца вялікім попытам у спажыўца. Двойчы сваю прадукцыю прадастаўляла салігорская «Калінка». Было паступленне з гомельскага «Камінтэрна», які з’яўляецца лідарам у вытворчасці мужчынскіх касцюмаў у рэспубліцы. Сярод нашых пастаянных пастаўшчыкоў — «БелКрэда» з Навагрудка, «Эліз» з Дзяржынска, якія адметныя не толькі якасцю, але і коштам сваіх тавараў. Так склалася, што ў гэтым годзе ў нашай краме для хлопчыкаў меншы выбар школьнага асартыменту, але мы яшчэ чакаем новых паступленняў, каб задаволіць кожнага. Многія пакупнікі выбіраюць для наведвання школьнага кірмашу дні з аб’яўленымі скідкамі. Напрыклад, пасля праведзенай акцыі 26 ліпеня выручка склала 40,5 мільёна рублёў у той час як сярэдняя за дзень звычайна бывае каля 5 мільёнаў.
Больш канцылярскіх тавараў у “Эрудзіце”, па словах прадаўцоў, рэалізуецца звычайна ў жніўні. Шырокі асартымент ранцаў, кошт якіх ад 400 тысяч рублёў, у асноўным прадстаўлены беларускай фірмай “Галантэя”. Па шматгадовых назіраннях і работнікаў крамы, і пакупнікоў, такія школьныя сумкі больш трывалыя, якасныя.
– Калі зімой на іх не катацца з горкі, – смяецца прадавец Таццяна Гінько, – то на тры гады хопіць! А вось кошт усяго школьнага камплекту дзесьці ў сярэднім складзе 800 тысяч рублёў. Больш за ўсё найменняў трэба набыць для вучняў пачатковай школы: гэта і фарбы, і алоўкі, і фламастары, і шмат іншага. Са старэйшымі класамі ў асноўным узнікаюць пытанні на працягу навучальнага года: спецыяльныя прадметныя сшыткі бацькі часта набываюць на рынку, а потым аказваецца, што яны не тыя, якія патрэбны для работы на ўроку. Вось і бягуць тады да нас, каб абмяняць. Але мы сшыткі набываем невялікімі партыямі. Бывае, што самі настаўнікі заказваюць неабходную колькасць на ўвесь клас – тады і праблем не ўзнікае.
Шматдзетным сем’ям да навучальнага года прадугледжана матэрыяльная дапамога.
– Дзякуючы дзяржаўнай праграме дэмаграфічнай бяспекі, штогод з бюджэту раёна выдзяляюцца сродкі на выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, — гаворыць начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Алена Тулоўская. — Дапамогу можна атрымаць на кожнага навучэнца ў памеры да 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на 1 жніўня каляндарнага года.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Через 50 лет после окончания школы в деревне Гнездилово Докшицкого района встретились выпускники

$
0
0

IMG_0890-нДля былой настаўніцы рускай мовы Гняздзілаўскай школы Генрыеты Міхайлаўны Сімановіч ліпень гэтага года запомніўся нечаканай сустрэчай з вучнямі свайго першага выпуску. Пяцьдзясят год прайшло з таго апошняга званка, калі маладая настаўніца праводзіла са школьнага парога ў самастойны жыццёвы шлях больш за дваццаць хлопчыкаў і дзяўчынак.
– Клас быў вельмі дружны! – успамінае Генрыета Міхайлаўна. – “Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго!” – з такім дэвізам мы крочылі праз усё школьнае жыццё. Памятаю, як у той час дапамагалі калгасу капаць бульбу. Усе так стараліся, каб клас заняў пераможнае месца. Стымулам было не грашовыя прэміі ці падарункі, а званне лепшага. Усе былі не толькі працалюбівымі, але і стараннымі ў вучобе.
Гэта сустрэча для мяне стала нечаканасцю, вельмі цікава было пазнаць сярод пасівелых і пасталеўшых мужчын і жанчын тых гарэзлівых і вясёлых вучняў. Аднавіць у памяці сябе ў школьныя гады дапамагалі калектыўныя фатаграфіі класа тых часоў. Геаграфія месцажыхарства былых выпускнікоў самая розная: Санкт-Пецярбург, Архангельск, Мурманск, Рыга. Прыемна было сустрэцца з галоўным арганізатарам Леанідам Ковелем, які прыбыў з Карэліі. Праз Інтэрнэт знайшоў іншых аднакласнікаў. Чаго толькі не было ў гэты вечар: успаміны тых гадоў вучобы, сяброўства, прыгод. Столькі год прайшло! Многія настаўнікі і выпускнікі не дажылі да гэтага часу.
Генрыета Міхайлаўна з’яўляецца ветэранам працы. Рабоце ў школе яна аддала 38 гадоў жыцця. Яе і зараз запрашаюць на розныя школьныя мерапрыемствы. А былыя выпускнікі запэўнілі, што і ў наступным годзе зноў збяруцца ў родных пенатах, і на мерапрыемстве галоўным ганаровым госцем зноў будзе яна – любімы класны кіраўнік.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.


В Докшицах состоялась педконференция (+ фото)

$
0
0
Здымак 1

Здымак 1

Штогод напярэдадні 1 верасня лепшыя прадстаўнікі педагагічнай грамадскасці раёна збіраюцца на жнівеньскае пасяджэнне, каб падвесці вынікі работы сістэмы адукацыі за мінулы год і на іх падставе вылучыць галоўныя напрамкі дзейнасці ў новым навучальным годзе. 

Суботнім ранкам кінаканцэртная зала “Іскра” сустракала тых, хто з году ў год вядзе хлопчыкаў і дзяўчынак па краіне ведаў. Лепшым доказам карпатлівай работы і адданасці сваёй справе настаўнікаў была выстава, на якой прадставілі дасягненні вучняў не толькі ў вучобе, але і ў спорце, і ў творчасці. Перад тым, як разгледзець асноўныя пытанні канферэнцыі, па традыцыі, апладысментамі віталі ветэранаў педагагічнай працы, якія прысутнічалі ў зале. Пасля адбылося знаёмства з маладымі спецыялістамі. Сёлета іх адзінаццаць (здымак 1).
– Настаўнік – высокая місія, – трымаў слова ад пачынаючых педагогаў выпускнік ДУА “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава” Раман Калугін. – Мы павінны натхняць вучняў на вучобу і памятаць, што кожны з нас не толькі захавальнік ведаў, але і ўзор для пераймання.
Ад ветэранаў педагагічнай працы з прывітальным словам выступіла былы дырэктар Валкалацкай СШ Н.П. Падляшчук, якая за сваю шматгадовую дзейнасць адзначана нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь” (здымак 2):

Здымак 2

Здымак 2

– Галоўнае, быць упэўненымі ў сваіх сілах. Памятайце, што больш цяжка навучыць прыстойнасці, чэснасці, праўдзівасці. Любіце сваю працу, сваіх дзяцей. У добры шлях!
У сваёй справаздачы начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Парцянка падвёў вынікі работы за 2014-2015 вучэбны год і вызначыў асноўныя напрамкі развіцця сістэмы адукацыі раёна ў новым навучальным годзе. Яны былі падмацаваны выступленнямі ўдзельнікаў канферэнцыі, у якіх агучваліся тэмы: работа з адоранымі дзецьмі, экалагічная культура выхавання, захаванне і ўмацаванне здароўя хлопчыкаў і дзяўчынак, падрыхтоўка спартыўнага рэзерву вучняў раёна, стварэнне ўмоў для развіцця дзяцей з псіхафізічнымі асаблівасцямі.
Па традыцыі, на мерапрыемстве ўшаноўвалі лепшых педагогаў раёна. Ім уручылі ўзнагароды раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў аддзела адукацыі, спорту і турызму і Упраўлення адукацыі аблвыканкама. Ганаровай граматай Упраўлення спорту і турызму аблвыканкама быў узнагароджаны дырэктар дзяржаўнай спецыялізаванай спартыўнай установы “Докшыцкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа” Уладзімір Каляга. Пасведчаннем аб узнагароджанні трэцяй прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адароных навучэнцаў і студэнтаў узнагароджана настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Докшыцы” Валянціна Бальшунова.
Завяршылася канферэнцыя канцэртам, падрыхтаваным навучэнцамі Цэнтра дзяцей і моладзі.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Первоклассников из Барсуковской средней школы поздравил председатель районного исполнительного комитета Олег Пинчук

$
0
0

IMG_5273Восемдзесят чатыры першакласнікі ў сельскіх школах і сто пяцьдзясят тры ў гарадскіх — такая колькасць хлопчыкаў і дзяўчынак пайшла сёлета першы раз у першы клас у нашым раёне. Для дзяцей і іх бацькоў дзень 1 верасня стане асаблівым святам. За букетамі кветак не бачна не толькі вучняў, але і іх настаўнікаў, якім даручана вялікая справа — выхаванне дзяцей.
Пяцёра першакласнікаў Барсукоўскай СШ атрымалі традыцыйныя падарункі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў. Уручыў іх адзін з паважаных гасцей свята — старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Пінчук (на здымку). Першага верасня — хвалюючы дзень і для выпускнікоў, іх сёлета ў школе шасцёра. Папоўнілася ўстанова адукацыі маладым спецыялістам: настаўніца першага класа Таццяна Гурло павядзе маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак па краіне ведаў. Яна стане іх першым памочнікам у засвойванні новых, яшчэ невядомых, але такіх цікавых прадметаў і дапаможа сабраць разумовы багаж, які спатрэбіцца ў будучыні.

На святочнай лінейцы прысутнічалі старшыня Докшыцкага сельсавета Анатоль Сценнік і кіраўнік ААТ “Барсучанка” Сяргей Маскалёнак, апошні аддзячыў старшакласнікам, якія дапамагалі гаспадарцы ў час летніх канікулаў, а таксама ўручыў школе сертыфікат на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Да новага навучальнага года Барсукоўская СШ падрыхтавалася годна. Сваімі сіламі быў зроблены касметычны рамонт. На ўсё пайшло каля 15 мільёнаў рублёў. Добра папрацаваў на летніх канікулах і будатрад: шматлікія работы ва ўстанове адукацыі былі зроблены рукамі старшакласнікаў.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота А. Варанковіча.

Докшицы отметили праздник «Здравствуй, школьная страна!» (+много фото)

$
0
0

IMG_9467Першы школьны званок празвінеў на гэтым тыдні для першакласнікаў і паклікаў у краіну ведаў вучняў усіх школ раёна. Хлопчыкі і дзяўчынкі прыйшлі на сваё галоўнае свята ў строгіх касцюмах, белых кашулях і прыгожых сукенках. Убранне віноўнікі ўрачыстасці не спяшаліся пераапрануць. Увечары да эпіцэнтра мерапрыемства навучэнцы прыйшлі разам з настаўнікамі і бацькамі – іх паклікала свята “Прывітанне, школьная краіна!”, якое ладзілася на цэнтральнай плошчы горада.

Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Дзмітрый Парцянка завітаў павіншаваць настаўнікаў і вучняў з вераснёўскім святам, адзначыўшы, што галоўнымі героямі ў гэты дзень, безумоўна, з’яўляюцца першакласнікі.

– Любіце родную школу, старайцеся вучыцца толькі на дзясяткі, наведвайце цікавыя гурткі, адным словам, атрымоўвайце асалоду ад вучобы, – гаварыў Дзмітрый Данілавіч, звяртаючыся да вучняў. – Няхай вашы поспехі стануць гонарам вашых бацькоў і настаўнікаў. Значны гэты год і для выпускнікоў: ім трэба як след падрыхтавацца да экзаменаў і тэсціравання.

Урачыстым момантам на свяце стала ўручэнне сімвалічнага ключа ведаў ад школьных дзвярэй. Права перадаць яго было дадзена выпускнікам гарадскіх школ Уладу Труханаву і Вераніцы Далжук. Эстафету перанялі першакласнікі Паша Рандарэвіч і Рада Падбярэзкая (на здымку). Такім чынам, карабель з пасажырамі-вучнямі адправіўся ў плаванне здабываць новыя веды.
Афіцыйную частку мерапрыемства змяніла забаўляльная. Работнікі культуры вельмі пастараліся, каб усім было весела і цікава: шматлікія конкурсы і гульні арганізавалі для дзятвы. Не пуставалі дзіцячыя атракцыёны. Работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях таксама вырашылі павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак: яны прадаставілі ўсім жадаючым магчымасць пасядзець у пажарнай машыне, апрануць спецаддзенне і адчуць сябе на некалькі хвілін выратавальнікамі. Традыцыйна любое мерапрыемства заканчваецца танцамі – Дзень ведаў не стаў выключэннем.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.


Главный лесничий ГЛХУ «Бегомльский лесхоз»Александр Давидович 1 сентября посетил Бегомльскую школу с приятной миссией

$
0
0

DSC00153Па добрай традыцыі на ўрачыстых лінейках з нагоды пачатку навучальнага года адзначаюць тых вучняў, якія не толькі адпачывалі, але і займаліся карыснай справай падчас летніх вакацый. Галоўны ляснічы ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” Аляксандр Давідовіч першага верасня накіраваўся ў Бягомльскую школу з прыемнай місіяй. Ён уручыў граматы: Косцю Зямчонку (9 “Б”), а таксама дзесяцікласнікам Сашу Увароўскаму, Ільі Якубовічу, Пашу Глазко, Вадзіму Юхнаўцу і Дзянісу Крамару, якія гэтым летам працавалі на пастаянным гадавальніку лясгаса.
Трэці год запар там завіхаюцца студэнцкія атрады, якія райкам ГА “БРСМ” фарміруе з вучняў мясцовай школы. Сёлета кіраўніком атрада быў абраны Ілья Якубовіч. Хлопцы працавалі пад наглядам майстра гадавальніка Аляксандра Ярашэвіча (на здымку). Яны збіралі камяні, прыбіралі траву, займаліся праполкай сеянцаў елкі і сасны, рыхлілі глебу.
Па словах намесніка дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Святланы Здораўцавай, вялікую дапамогу лясгасу аказваюць менавіта такія атрады. Хоць работы і шмат, але вучняў гэта не спыняе, і з кожным годам жадаючых папрацаваць усё больш. Пры выкананні даведзенага задання якасна і тэрмінова заробак удзельніка атрада складае 2-2,2 мільёны рублёў у месяц.
У лясгасе спадзяюцца, што такі від занятасці нясе ў сабе і прафарыентацыйную функцыю. Магчыма, хтосьці са школьнікаў, якія працавалі на гадавальніку, у далейшым злучыць свой працоўны лёс з лясной гаспадаркай і паступіць у профільныя ўстановы адукацыі. А лясгас, у сваю чаргу, будзе рады працаўладкаваць мясцовых маладых спецыялістаў.

Наталля НАВІЦКАЯ.

15 сентября в Докшицком районе будут праздновать День библиотек

$
0
0

ЛЕНА 012Адным з важных інфармацыйных цэнтраў, дзе могуць задаволіць свае патрэбы дзеці і падлеткі, з’яўляецца дзіцячая раённая бібліятэка. Зразумела, што ў наш час вельмі складана друкаваным выданням вытрымаць канкурэнцыю з электроннымі. Школьнікаў часцей можна ўбачыць з планшэтам альбо тэлефонам у руках, чым з кнігай.

– Шматлікія заходнія краіны б’юць трывогу, што дзеці амаль не чытаюць, а з лёгкасцю здабываюць патрэбную інфармацыю з дапамогай сеціва, – гаворыць загадчыца дзіцячай раённай бібліятэкі Алена Гудзь. – Таму вельмі важна ў нашай рабоце працягваць пошук новых формаў папулярызацыі кнігі. Напрыклад, падчас вакацый мы праводзілі конкурс “Чэмпіянат летняга чытання”, вынікамі якога асабліва былі задаволены бацькі ўдзельнікаў такога мерапрыемства. Цікавай атрымалася квэст-гульня “Цягнік па бібліятэцы”, якая паказала, наколькі добра дзеці ведаюць творы вядомых аўтараў.

Апошнім часам у гасцёўню кніг часта запрашаюць святароў і пісьменнікаў, бо хто, як не яны, найлепш раскажуць дзецям пра духоўныя каштоўнасці.

Не застаюцца работнікі бібліятэкі ў баку ад разнастайных мерапрыемстваў, якія праходзяць у горадзе. Сёлета да Дня нараджэння райцэнтра яны аформілі кніжную паліцу “Юнаму дакшычаніну”, а таксама спецыяльны банер, на які на працягу тыдня юныя чытачы змогуць прымацаваць занатоўкі, дзе ўкажуць свае любімыя творы.

Увага да кнігі з маленства, цікавыя, прадуманыя і добра падрыхтаваныя мерапрыемствы, а яшчэ любоў бібліятэкара да сваёй работы – усё гэта дапамагае далучыцца дзецям да чытання. На сённяшні дзень на абанеменце налічваецца 1200 чалавек, сярод якіх не толькі школьнікі гарадскіх школ, а яшчэ студэнты і настаўнікі.

З нецярплівасцю чакае ў дзіцячай раённай бібліятэцы сваіх наведвальнікаў Марына Дваяжонава (на здымку), якая працуе тут пяць год, а дагэтуль бібліятэкар дапамагала навучэнцам Янкаўскай базавай школы-сада ў выбары цікавай літаратуры. Для дзяцей Марына Анатолеўна з’яўляецца дарадцам і сябрам, улічвае інтарэс кожнага і стараецца знайсці на паліцах патрэбную кнігу.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.

***

«Библиосумерки» –

такую назву мае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня бібліятэк. Яго арганізатары абяцаюць, што ўсе, хто прыйдзе 15 верасня ў 18 гадзін да ГЦК – стануць удзельнікамі таямнічых прыгод, а таксама даведаюцца, як выглядае бібліятэка познім вечарам – у бібліязмярканне.
P.S. Уваход дзецям – толькі з шасці год.

Неделя учреждений дополнительного образования проходит в Докшицком районе

$
0
0

IMG_3515Традыцыйны Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі сёлета праводзіўся з 7 па 13 верасня. 

У новым навучальным годзе зноў расчыніў дзверы ў свет захапленняў раённы Цэнтр дзяцей і моладзі. У ім дапытлівыя і цікаўныя хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць знайсці для сябе любімы занятак. Маеце добры слых і голас – калі ласка, вас чакаюць вакальная студыя “Тоніка”, якая нядаўна атрымала званне ўзорнай, і вакальная студыя “Зоркапад”, якая працуе на базе Крулеўшчынскай СШ. Калі жадаеце танцаваць і быць у добрай фізічнай форме – запісвайцеся ў харэаграфічныя калектывы “Сюрпрыз” і “Зорачка”. Ваша мара – навучыцца бачыць свет вачамі мастака, з дапамогай фарбаў рэалізоўваць свае фантазіі? Настаўнікі студыі выяўленчага мастацтва “Вясёлка” і аб’яднанняў па інтарэсах “Выяўленчае мастацтва” рады падзяліцца сваімі ўменнямі і прафесіяналізмам. Аб’яднанні па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці дапамогуць дзецям і падлеткам далучыцца да нацыянальнай культуры праз вывучэнне і засвойванне народных рамёстваў: “Беларуская саломка”, “Мяккая і дэкаратыўная цацка”, “Прырода і фантазія”, “Майстэрня рукадзелля”, “Бісерапляценне”, “Разьба па дрэве”. У гэтым годзе для малодшых школьнікаў распачне сваю работу новае аб’яднанне па інтарэсах: студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Натхненне”. Юныя картынгісты Цэнтра дзяцей і моладзі – гэта асаблівы калектыў аднадумцаў, якія сябруюць з тэхнікай, праяўляюць смеласць і рашучасць і дабіваюцца маленькіх і вялікіх перамог. Аматарам больш спакойных відаў спорту цэнтр прапаноўвае аб’яднанні па інтарэсах “Шашкі” і “Шахматы”. Для тых, хто жыве марай пра неба, заняткі авіямадэлізмам дапамогуць наблізіцца да мэты. Будучыя вынаходнікі засвойваюць практычныя навыкі працы з рознымі інструментамі і матэрыяламі.

Клуб “Турыст” і аб’яднанне па інтарэсах “Турызм і спартыўнае арыентаванне” запрашаюць да сябе рамантыкаў, якіх вабяць падарожжы і натхняюць песні пад гітару.
Трапіць у свет цікавых захапленняў жадаючыя могуць не толькі ў г. Докшыцы і гарадскіх школах, але і ў іншых населеных пунктах раёна. Аб’яднанні па інтарэсах у гэтым навучальным годзе будуць працаваць у Бягомльскай, Крулеўшчынскай, Параф’янаўскай, Парплішчанскай, Сітцаўскай і Тумілавіцкай СШ.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота А. Варанковіча.

Ученики СШ №2 г. Докшицы с удовольствием играют в футбол

$
0
0

“Наросцім мускулатуру на ўроках фізкультуры,”—IMG_0337 з такім дэвізам спяшаюцца вучні школ раёна на адзін з самых любімых заняткаў. Хлопчыкі 1 “Б” класа Докшыцкай СШ № 2 (на здымку) з задавальненнем ганяюць мяч і мараць стаць падобнымі да свайго настаўніка фізічнай культуры Аляксандра Палачаніна, які, у сваю чаргу, з радасцю дзеліцца з дзятвой асабістымі футбольнымі навыкамі.

Тэкст і фота Я. Малевіч.


Педагоги Докшиччины отметили профессиональный праздник (+фото)

$
0
0
Здымак 1

Здымак 1

Прафесійнае свята настаўнікаў сабрала ў кінаканцэртнай зале “Іскра” невялікую колькасць прадстаўнікоў сістэмы адукацыі раёна. Усяго ж педагогаў Докшыччыны налічваецца каля дзевяцісот. На ўрачыстым вечары ў іх гонар гучала шмат цёплых слоў.

– Вы самыя патрэбныя людзі ў жыцці кожнага маленькага чалавека, – віншаваў калег начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзмітрый Парцянка. – Вы адчыняеце дзверы ў свет навукі і ведаў для хлопчыкаў і дзяўчынак. Толькі вам пад сілу раскрыць таленты ў сваіх выхаванцаў, падказаць правільнае рашэнне жыццёвых задач. Па-сапраўднаму шчаслівы той, хто на сваім шляху сустрэў сапраўднага настаўніка.

Асаблівую падзяку за вернасць абранай справе атрымалі педагогі-ветэраны, так званы, залаты фонд сістэмы адукацыі. Сучаснаму настаўніку пажадалі не баяцца прымаць нестандартныя рашэнні і быць наперадзе часу. У канцы свайго выступлення Дзмітрый Данілавіч прачытаў верш Льва Кукліна “Разные были учителя в человеческом общежитии”, які абагульніў усё ім сказанае.

Гучалі словы ўдзячнасці ў гонар педагогаў раёна і ад намесніка старшыні райвыканкама Валянціны Рандарэвіч. Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта яна павіншавала з прафесійным святам настаўніцу музыкі Докшыцкай СШ № 1 Таццяну Суднік, Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – дырэктара Валкалацкай СШ Пятра Кацейку (здымак 1).

У час мерапрыемства на сцэне выступіла докшыцкая каманда пачынаючых педагогаў “Пошук”, якая напярэдадні прыняла ўдзел у фестывалі маладых спецыялістаў у Віцебску.

Песнямі і танцамі віншавалі прадстаўнікоў сістэмы адукацыі юныя мясцовыя артысты з цэнтра дзяцей і моладзі. Сапраўдным падарункам да свята стаў канцэрт “Мы – разам!”, які праводзіўся ў рамках Рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. На докшыцкай сцэне выступілі зоркі беларускай эстрады: Саша Нэма, Ларыса Грыбалёва, а таксама творчы дуэт Аляксандра і Канстанцін. Побач з імі дарылі сваё майстэрства гледачам фіналісты Рэспубліканскага вакальнага конкурсу ФПБ “Новыя галасы для любімай краіны”. Кожны ўдзельнік канцэрту дарыў самым актыўным гледачам сувеніры ў выглядзе сімвала акцыі – беларускага бусла.

Здымак 2

Здымак 2

Таксама ў рамках акцыі “Мы – разам!” Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі падтрымлівае традыцыю ўшанавання працоўных дынастый “Чалавек слаўны працай”. Падчас якой першымі на сцэну запрасілі родных Заслужанага трэнера БССР Івана Дзмітрыевіча Рацькавіча. Гучнымі апладысментамі сустракалі на сцэне жонку, дачку і ўнука вядомага земляка, якія абралі сэнсам жыцця настаўніцкую дзейнасць. Іх агульны сямейны стаж складае 145 гадоў.

Шмат год аддала педагагічнай дзейнасці Лілія Васільеўна Гуц. Сёння яе справу працягваюць дачка і ўнукі.

Стаж дынастыі Шымановічаў – 163 гады. Уся працоўная дзейнасць Генадзя Яўгенавіча і Дануты Сігізмундаўны прайшла ў Докшыцкай СШ (у тыя часы была толькі адна гарадская сярэдняя школа). Сёння высакародную справу працягваюць дзве дачкі і зяць Шымановічаў.

З 1972 года пачалася настаўніцкая дзейнасць сям’і Стадольнікаў. Трое сыноў Віктара Юльянавіча і Валянціны Мікалаеўны атрымалі вышэйшую педагагічную адукацыю, а з цягам часу стварылі настаўніцкія сем’і. За імі – будучыня дынастыі.

Словы падзякі атрымалі прадаўжальнікі высакароднай прафесіі ад Валянціны Рандарэвіч, а таксама ад старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Ядвігі Шульгат (здымак 2).

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

«Неделя здоровья»прошла в Гнездиловской базовой школе Докшицкого района

$
0
0

“Тыднем здароўя” распачаўся новы навучальны год для вучняў Гняздзілаўскай ДСБШ. У школе прайшлі спаборніцтвы па піянерболе і валейболе. Самай запамінальнай стала спартландыя сярод вучняў пачатковых класаў (на здымку), якую правялі настаўнікі Жанна Краўчонак і Тэрэза Парцянка.

История создания школы в деревне Барсуки Докшицкого района

$
0
0

Памятнае фота падчас адкрыцця Барсукоўскай паўшэхнай школы.Нельга сказаць, што школа ў гэтым населеным пункце мае даўнюю гісторыю. Калі ў Докшыцах яе наяўнасць можна прасачыць з 1608 года, у Порплішчы – з 1864, то першая дзяржаўная агульнаадукацыйная школа ў вёсцы Барсукі была адкрыта ў 1922 ці ў 1923 годзе ў наёмным памяшканні. І нават гэта было вялікай уступкай з боку польскіх улад, якія ў прынцыпе не праяўлялі вялікага клопату пра развіццё адукацыі ў “крэсах всходніх”, а пра школу на беларускай мове і наогул размовы не было. Пра гэта не раз пісалася ў польскай ліберальнай і падпольнай камуністычнай прэсе.

Не даюць школы ў роднай мове (вёска Казлы, Порпліскай воласці, Дунілавіцкага павету).

У лістападзе 1922 года грамадзяне нашай вёскі два разы падавалі Школьнаму Інспектару прыгавор, які падпісаны быў 60 асобамі, аб адчыненьні ў нас беларускай школы. Дзяцей у школьным веку налічваецца ў нашай вёсцы да 60. Але школы дасюль не маем. На пісьмо Інспектар даў адказ, што вучыцель павінен скончыць 7 класаў гімназіі, а высланай да яго дэлегацыі адказаў, што ня можа быць нават гутаркі аб адкрыцці беларускай школы.

Каб як-небудзь даць асвету сваім дзецям, нашы сяляне на свой кошт залажылі прыватную школу і паведалі аб гэтым Інспектару, але Інспектар прыказаў зачыніць школу, што паліцыя і выпаўніла.

Падавалі прыгавор і ў гэтым годзе, але вынік той самы. Кругом нас усе вёскі жадаюць мець школы на роднай мове, але школьныя ўлады адчыняюць толькі польскія, у якія дзеці нашы ня ходзяць, бо ня могуць вучыцца ў нязразумелай для іх мове.

Пятрук.

Нельга сказаць, што палякі былі ў гэтай справе вельмі арыгінальныя. У часы Імперыі Напалеон Банапарт у “новых дэпартаментах” адкрываў выключна французскія школы. Царская Расія таксама нават і слухаць не жадала пра школы на “местном наречии”.

Змяненні ў станоўчы бок адбыліся пасля смерці ў 1935 годзе першага кіраўніка адроджанай Польскай дзяржавы і заснавальніка польскай арміі Юзэфа Пілсудскага. Паўстала пытанне аб ушанаванні яго памяці. Маршал паходзіў з Віленскага краю, і ўлады на яго тэрыторыі вырашылі ажыццявіць арыгінальны праект “100 школ для Віленшчыны”. Установы павінны былі насіць імя Начальніка дзяржавы і быць узорнымі. У гадавіну смерці Пілсудскага было прынята рашэнне пабудаваць школы на працягу двух гадоў. Іх колькасць у паветах Віленшчыны была рознай. У Дзісненскім – пабудавалі 13, у тым ліку ў Порпліскай гміне – 4: у Барсуках, Валодзьках, Грабучым, Малінаўцы. Далейшы лёс гэтых школ склаўся па-рознаму. У Малінаўцы і Грабучым яны згарэлі ў Вялікую Айчынную вайну. У Валодзьках школа працавала да самага яе закрыцця ў пачатку 2000-х гадоў. Сам жа будынак нядаўна разабралі. У Барсуках, пасля будаўніцтва новай будыніны, старая выкарыстоўвалася для розных патрэб. Зараз у ёй размяшчаецца папулярная турбаза “Барсукі “Панскі дворэк”, дзе гаспадараць Юзэф і Аксана Касцюкі. Знешні выгляд будынка захаваны, а ўнутраныя памяшканні прыстасаваны для сучасных патрэб турыстычнага комплексу. Плануецца стварыць невялікую экспазіцыю, прысвечаную мінуламу школы і наваколля.

Але вернемся да 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Адкрытая школа, кажучы па-сучаснаму, нагадвала своеасаблівы комплекс, дзе, акрамя класаў, былі кватэра для дырэктара і жылое памяшканне для пакаёўкі, якая наглядала за ўсім будынкам. На школьнай тэрыторыі былі яшчэ спартыўная пляцоўка, “гродэк школьны” і невялікі вадаём.
З пачатку адкрыцця школы і да 1939 года дырэктарам у ёй быў Ліпскі, а яго жонка вучыла дзяцей.

Д. ГРАБОЎСКІ,
краязнаўца.

НА ЗДЫМКУ: вучні Франц Вайцяховіч, Іван Андрыеўскі, Іван Янушкевіч, Аляксандр Палянін, Станіслаў Мінтуровіч, Канстанцін Шкелка, Рамуальд Вайцяховіч, Антон Ждановіч, Іван Румчык, Андрыян Румчык, Леаніда Мінтуровіч, Валянціна Грыгаровіч, Міхаіл Козел, Станіслаў Кажарновіч, Анатоль Юковіч з настаўнікамі Ліпскімі, святарамі праваслаўнай і каталіцкай царквы.

Ад рэдакцыі: аўтар выказвае вялікую падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу Кастусю Шыталю і Францу Вайцяховічу. Франц Юльянавіч сам быў вучнем Барсукоўскай школы, і вельмі дапытлівым. Да сённяшняга яго добрая памяць захавала цікавыя факты, а сямейны альбом – каштоўныя фота. На фотаздымку, які прэзентаваў для друку ветэран, ён пазнаў толькі некаторых вучняў. Магчыма, хтосьці яшчэ знойдзе сярод іх сваіх бабуль і дзядуляў. Чакаем вашых паведамленняў, шаноўныя чытачы.

Артём Щуцкий посещает мастер-класс по соломоплетению в Докшицком Доме ремёсел

$
0
0

IMG_0606Арцём Шчуцкі, якога вы бачыце на здымку, ужо трэці год наведвае майстар-клас па саломапляценні ў Доме рамёстваў. Сваё знаёмства з народнай творчасцю юнак пачынаў з керамікі. Наведваючы заняткі па лепцы з гліны, васьмікласнік Докшыцкай СШ № 1 з захапленнем назіраў за карпатлівай работай майстра па саломапляценні Таццяны Марціновіч, здзіўляўся тым вырабам, якія стваралі таленавітыя рукі майстрыхі. Паспрабаваў сам – і цяпер пераймае навуку. “Павук” – першая работа Арцёма, якая сёння знаходзіцца сярод шматлікіх вырабаў аматараў саломапляцення Дома рамёстваў.

Яўгенія ГІЧАНСКАЯ.

В детском саду №4 г. Докшицы поселилась сказка

$
0
0

Рисунок1Шэрая кастрычніцкая раніца. Горад абуджаецца ад сну, на вуліцах з’яўляюцца прахожыя. На гадзінніку 7.30, і ў вокнах дзіцячых садкоў запальваецца святло. З прыходам першага наведвальніка тут ажывае казка. Дзеці – вялікія фантазёры і выдумшчыкі, а выхавацелі ў дзіцячых садках, у сваёй большасці, казачнікі. У яслях-садку № 4, што ў райцэнтры, кожны дзень маленькіх дзяўчынак і хлопчыкаў насычаны новымі гісторыямі і даследаваннямі, цікавымі сустрэчамі і запамінальнымі мерапрыемствамі. Кожнаму з 57 выхаванцаў знаходзіцца роля ў штодзённай казцы, а дзесяць педагогаў, быццам рэжысёры-сцэнарысты, стараюцца выявіць у малечы здольнасці і добрыя якасці.

У садку функцыянуюць чатыры групы: першая і другая малодшыя, сярэдняя і старэйшая. Асноўным напрамкам дзейнасці прафесійнага і творчага калектыву з’яўляецца не толькі стварэнне здароўезберагальнай сістэмы ва ўстанове, але і развіццё здольнасцей выхаванцаў, падтрымка іх дзіцячых фантазій. Пра гэта сведчаць шматлікія мерапрыемствы.

Работнікі садка зацікаўлены ў стварэнні добрых умоў для дзетак, яны робяць усё, каб хлопчыкам і дзяўчынкам было камфортна і радасна ва ўстанове. Галоўнымі памочнікамі і саюзнікамі ў выхаванні падрастаючага пакалення з’яўляюцца бацькі. Яны падтрымліваюць выхавацеляў у шматлікіх задумках і ўдзельнічаюць у акцыях, якія дапамагаюць ва ўмацаванні сяброўскіх адносінаў. Самым папулярным, па словах загадчыцы садка Наталлі Баброўскай, можна назваць сумеснае мерапрыемства “Алімпійскія гульні”, якое даўно стала традыцыйным.

– Гэта вынік добрай работы кіраўніка фізічнага выхавання Марыны Крук, – адзначае Наталля Яўгенаўна. – У сваёй практыцы яна выкарыстоўвае сучасныя віды фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці, сярод якіх гульнявыя, навучальныя, сюжэтныя, трэніровачныя заняткі.

Падчас мерапрыемства “Пасадзі расліну” дзеці і дарослыя добраўпарадкавалі і азелянілі тэрыторыю каля садка, разбілі альпійскую горку. З дапамогай акцыі “Падары дзецям радасць” кабінеты ўстановы папоўніліся рознымі цацкамі. У верасні гэтага года падарунак у выглядзе лялек, машынак, штучных зайчыкаў, коцікаў і іншых забаў для малышоў атрымалі выхаванцы і выхавацелі ад маладой сям’і Жыгуліных. Наталля Жыгуліна некалі сама была выхаванкай яслей-сада № 4. На сваім вяселлі маладыя папрасілі гасцей замест кветак дарыць ім цацкі, якія потым аддалі малечы.

Шмат увагі надаецца падрыхтоўцы старэйшых дзяцей да школы. Для гэтага арганізаваны комплексныя адкрытыя заняткі з удзелам настаўнікаў пачатковых класаў, праводзяцца экскурсіі дашкалят у СШ № 1. Карыстаецца попытам бясплатны гурток “Дзіцячае ручное ткацтва”. У садку аказваюць дадатковыя адукацыйныя паслугі для наведвальнікаў на платнай аснове. Самыя запатрабаваныя – заняткі па харэаграфіі і англійскай мове. У гэтым годзе распачала работу “Мацярынская школа”, у якой дзеці адаптуюцца да новых умоў.
На пытанне, адрасаванае выхаванцам яслей-сада № 4, “А які ён, ваш дзіцячы сад?” дзяўчынкі і хлопчыкі наперабой адказвалі:

– Казачны, утульны, светлы, чысты, добры, прыгожы, любімы, найлепшы!

Напэўна, гэта і ёсць сапраўдная адзнака за работу дашкольнай установе.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Viewing all 600 articles
Browse latest View live